МІНСК, 4 лют — Sputnik. Сонечнае надвор'е са слабым марозам чакаецца ў Беларусі ў суботу 4 лютага, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, хутка ў рэспубліцы пахаладае — ужо да сярэдзіны наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца, месцамі тэмпература паветра днём апусціцца да —28°C.
"Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе рэспублікі пройдзе невялікі снег", — паведамілі ў Гідрамеце. Там таксама распавялі, што на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца, вецер будзе паўночна-ўсходняга напрамку, слабы.
Па дадзеных Гідрамета, максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад —1 да —7°C.
У Мінску, паводле інфармацыі сіноптыкаў, істотных ападкаў не чакаецца, а ўдзень тэрмометры пакажуць ад —2 да —4°C.