МІНСК, 4 лют — Sputnik. Гурт Naviband правядзе 14 лютага доўгачаканую вялікую прэзентацыю новага альбома "Ілюмінацыя".
Раней музыкі распавялі Sputnik, што ў новым альбоме будзе восем песень — чатыры па-беларуску і чатыры па-руску, сярод іх ёсць і песні, якія дагэтуль не гучалі на канцэртах.
Са слоў музыкаў, назва альбома "Ілюмінацыя" абраная невыпадкова. Менавіта такое ўражанне пакідаюць пасля сябе песні, уключаныя ў альбом. Сярод іх, дарэчы, і кампазіцыя "Гісторыя майго жыцця", на якую летась музыкі знялі кліп.
Канцэрт адбудзецца ў мінскім клубе RE:PUBLIC 14 лютага ў 19:00.
Квіткі каштуюць 22,5 беларускіх рубля.