"Ла-ла Лэнд" амаль месяц трымаецца ў лідэрах пракату

© Photo : Silver Screen Кадр з фільма "Ла-ла Лэнд"
Кадр з фільма Ла-ла Лэнд - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першае месца ў беларускім пракаце займае фантастыка "Прыцягненне" ад Фёдара Бандарчука - фільм ужо паспеў акупіцца.

МІНСК, 6 лют — Sputnik. Мюзікл "Ла-ла Лэнд" ужо амаль месяц трымаецца ў топ-5 лідараў беларускага пракату. 

Кадр з фільма Ла-Ла-Лэнд - Sputnik Беларусь
Рэжысёр "Ла-ла Лэнд": у адным кроку ад "Оскара"

Па выніках мінулага тыдня ў сталічных дзяржаўных кінатэатрах лідэрам пракату стала стужка "Прыцягненне" — яе паглядзелі амаль 19 тысяч чалавек, якія прынеслі ў скарбонку расійскай фантастыкі 56 тысяч рублёў. Фільм пра ўварванне іншапланецян на маскоўскую ўскраіну паспеў акупіцца яшчэ да выхаду ў сусветны пракат дзякуючы зборам у Расіі і постсавецкіх краінах.

На другім месцы ў кінатэатрах УП "Кінавідэапракат" — мультфільм "Балерына", якую паглядзелі крыху больш за шэсць тысяч чалавек, а зборы анімацыі склалі 29,4 тысячы беларускіх рублёў.

Замыкае тройку лідэраў мюзікл "Ла-ла Лэнд" — яго паглядзелі 10,5 тысяч чалавек, якія прынеслі 28,8 тысячы рублёў. 

Абвяшчэнне намінантаў на прэмію Залаты глобус у Лос-Анджэлесе - Sputnik Беларусь
"Залаты глобус-2017": намінанты і фаварыты

Цікавасць да галівудскай меладрамы падцяплілі не толькі шматлікія захопленыя водгукі, але і рэкорды "Оскара" — карціна атрымала 14 намінацый у 13 катэгорыях, уключаючы ўсе асноўныя.

На пятым месцы па зборах — хорар "Званкі", які паглядзелі 4,6 тысячы чалавек і прынеслі стужцы 22,2 тысячы рублёў. Фільм жахаў праваліўся ў сусветным пракаце і атрымаў хутчэй негатыўныя водгукі, таму на значны поспех і ў беларускім пракаце яму прэтэндаваць не ўдасца. Замыкае топ-5 амерыкана-кітайская фантастыка "Вялікая сцяна" — на яе схадзілі амаль чатыры тысячы чалавек, якія прынеслі блокбастару 21 тысячу рублёў.

Стужка навiн
0