Вельмі шмат жыхароў Абхазіі маюць сваякоў або сяброў у Беларусі і цёпла адклікаюцца пра беларускага кіраўніка. Глядзіце на відэа, што абхазы яшчэ ведаюць пра Беларусь. Абхазы называюць беларусаў адкрытымі і гаспадарлівымі, а прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку называюць прыгожым мужчынам з вусамі, сведчаць вынікі апытання Sputnik Абхазія.
Сярод апытаных былі і тыя, хто раней служыў у Беларусі ці доўгі час жыў у Мінску. Адзін з удзельнікаў апытання пахваліў Лукашэнку за тое, як ён разбіраецца з карупцыянерамі, і адзначыў, што "такі мужык патрэбен Абхазіі".
Таксама многія абхазы адзначылі, што Беларусь вырошчвае вельмі якасную агародніну і вырабляе добрую касметыку, якая папулярная ў Абхазіі.