Фальклорны фэст "Скарбніца Падняпроўя" пачнецца 22 лютага ў Магілёве

© Sputnik / Альфрэд МікусНародны абрад "Жаніцьба Цярэшкі" , архіўнае фота
Народны абрад Жаніцьба Цярэшкі , архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У творчым праекце прымуць удзел носьбіты і пераемнікі народных традыцый, клубныя ўстановы і школы мастацтваў вобласці.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Абласны фестываль фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя" стартуе 22 лютага ў Магілеве. Арганізацыю і правядзенне фестывалю ажыццяўляе ўстанова культуры "Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы".

Каложа - Sputnik Беларусь
Старажытная Каложа дала імя вуліцы, парку і міжнароднаму фестывалю

Адкрые фэст зімовае свята з удзелам выканаўцаў, калектываў і майстроў Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Горацкага раёнаў. Падчас правядзення фестывалю адбудуцца народныя каляндарныя святы і шэраг тэматычных конкурсаў.

У фестывалі прымуць удзел носьбіты народнай культуры, мастацтваў і традыцый. Кожна ахвотны зможа пад час фэста навучыцца народным рамёствам і пабачыць на ўласныя вочы, як ствараюцца аўтэнтычныя беларускія рамесніцкія вырабы.

Паводле слоў арганізатараў, "фестываль праводзіцца ў мэтах вывучэння, аднаўлення і захавання мясцовых традыцыйных культур, асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва, выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу".

Стужка навiн
0