На "Сардэчным майстар-класе" навучаць, як зрабіць 3D–сэрца

© PexelsДзень усіх закаханых
Дзень усіх закаханых - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо стала традыцыяй лічыць люты – адзін з самых халодных зімовых месяцаў – самым "сардэчным" месяцам году, бо менавіта 14 лютага адзначаецца Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых на "Сардэчны майстар-клас".

Гурт Naviband - Sputnik Беларусь
Naviband прэзентуе новы альбом на Дзень усіх закаханых

Супрацоўнікі музея ўпэўнены, што "самыя цёплыя і шчырыя падарункі — гэта тыя, якія зроблены сваімі рукамі". Музей прапаноўвае зрабіць незвычайны падарунак пад час спецыяльнага майстар-класа. У музеі ўпэўненыя, што не варта праводзіць свята ў адзіноце, нават калі зараз няма каму падараваць сваё сэрца. Гэтае свята аб'ядноўвае мільёны людзей па ўсім свеце, якія хочуць яшчэ раз нагадаць сваім родным і блізкім, як яны іх кахаюць.

Праграма майстар-класаў для закаханых і ўсіх цікаўных прадугледжвае, што кожны зможа:

  • даведацца пра гісторыю святкавання Дня ўсіх закаханых у розных краінах свету;
  • зрабіць прыгожую паштоўку для ўлюбёнага чалавека;
  • скласці 3D-сэрца з кардону, якое не толькі будзе само па сабе прыгожым падарункам, але і зможа стаць арыгінальнай упакоўкай для невялікага сувеніра.

Усімі матэрыяламі: нажніцы, кардон, стужкі, бліскаўкі, а таксама печывам, цукеркамі, гарбатай і добрым настроем забяспечваюць аргагнізатары.

Расклад майстар-класаў:

11, 12 лютага ў 11:00 і 14:00.

14 лютага ў 17:00.

Працягласць: 2 гадзіны.

Кошт: 12 рублёў.

Стужка навiн
0