МІНСК, 7 лют — Sputnik. Начныя кінапаказы "Для закаханых" пройдуць у Магілёве 10, 11 і 14 лютага, паведамляецца на сайце Магілёўскага аблвыканкама.
Арганізатары пастараліся дагадзіць прэм'ернымі паказамі як моцнаму полу, так і прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва. Таму "для яго" на экране пакажуць стужку з мужчынскім характарам, а "для яе" — меладраму.
Наведвальнікі кінатэатра "Радзіма", 10-11 лютага пабачаць фільмы — "Джон Уік 2" і "На пяцьдзесят адценняў цямней" у фармаце 2D. Квіткі абыдуцца ў 9 беларускіх рублёў.
У Дзень усіх закаханых, 14 лютага, гледачам пакажуць толькі адну карціну — "На пяцьдзесят адценняў цямней", але напалову танней, усяго за 4,5 рубля.
Акрамя гэтага для гледачоў начных паказаў у кінабары падрыхтаваны падарункі: хлопцам прапануюць бясплатную гарачую каву, а дзяўчатам пададуць салодкія пачастункі.