Як высветлілі карэспандэнты Sputnik Кыргызстан у выніку апытання, жыхары рэспублікі пра Беларусь у асноўным думаюць шаблонна. І большасць адразу ўспомнілі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка.
Пры гэтым паведамляецца, што шмат хто з жыхароў Кыргызстана ўпэўнены, што ў іх краіне ўзровень жыцця ніжэй, чым у Беларусі.
Аднак высветлілася, што многія рэспандэнты не цікавіліся Беларуссю і ведаюць пра нашу краіну не вельмі шмат.