МІНСК, 8 лют — Sputnik. Павышэнне тэмпературы паветра чакаецца ў Беларусі на гэтых выходных, але зімовы характар надвор'я яшчэ захаваецца, ранняй вясны ў гэтым годзе не будзе, паведамілі ў Гідрамеце.
Надвор'е ў гэтыя дні ў Беларусі вызначае арктычны антыцыклон Erika.
"9 лютага (чацвер) уначы —17..-24°С, у паўночна-ўсходніх раёнах —25..-27°С, у паўднёва-заходніх раёнах —11..-16°С; днём ад —7°С па паўднёвым захадзе да —15°С па паўночным усходзе рэспублікі. Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны снег, слабая завея", — паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, заўтра ў Мінску будзе без ападкаў, ноччу —18..-20°С, днём —9..-11°С градусаў марозу.
10 лютага, у пятніцу ўначы будзе —11..-18°С, пры праясненнях —19..-23°С, а максімальная тэмпература днём —5..-10°С, сказаў Рабаў.
У суботу маразы працягнуць слабнуць, уначы ў суботу будзе —7..-13°С марозу, пры праясненнях да —15°С, днём —3..-8°С, у нядзелю захаваецца такі ж тэмпературны рэжым.
Таксама, па словах сіноптыка, у гэтым годзе ранняй вясны ў Беларусі чакаць не даводзіцца. "Сакавік будзе даволі каварным з няўстойлівым надвор'ем", — сказаў Рабаў.