У Дзень усіх закаханых у Мінску адбудзецца ўжо традыцыйны для прыхільнікаў канцэрт гурта J:Mors, на якім музыкі выканаюць як "рарытэтныя" хіты, так і зусім новыя песні.
Лідэр J:Mорс Уладзімір Пугач расказаў вядучаму радыё Sputnik Беларусь Аляксандру Крывашэеву аб дадатковай інфармацыйнай нагодзе канцэрта, які мае адбыцца. Як вядома, зусім хутка ўступае ў сілу ўказ аб бязвізавым уездзе ў Беларусь тэрмінам на 5 дзён для грамадзян 80 краін, і музыкі вырашылі звязаць гэтыя дзве падзеі з дапамогай музыкі.
"Бязвізавы ўезд — гэта добра, гэта сведчыць аб тым, што Беларусь становіцца больш моднай і адкрытай. Беларусь вельмі прыгожая краіна. Я люблю хадзіць на байдарках летам і бачыць усю гэтую прыгажосць. І заўсёды вялікая шкада, што ніхто гэтага не бачыць, таму што экатурызм у Беларусі мог бы стаць фішкай", — сказаў музыка.
Па словах Уладзіміра Пугача, бязвізавыя канцэрты ў апошні час становяцца ўсё больш моднымі для беларусаў. Але звычайна адбываецца наадварот, калі людзі з'язджаюць на канцэрты.
"А мы зрабілі бязвізавы канцэрт, калі людзі будуць прыязджаць да нас у Беларусь. Мы зрабілі 10 афіш на 10-ці розных мовах, там кітайская, арабская, англійская, нямецкая, французская і іншыя і распаўсюдзілі іх у сетках. Я ведаю, што ёсць людзі, якія слухаюць нас у Бразіліі, Японіі, Кітаі", — распавёў фронтмэн J:Mors.
Маючы адбыцца канцэрт называецца "Блізка" ў гонар новай песні гурта і, па словах Уладзіміра Пугача, будзе вельмі моцна адрознівацца ад усіх канцэртаў, якія група раней адыгрывала на 14 лютага.
"Мы раскапалі зусім старыя песні, пра якія забыліся, што яны ў нас нават ёсць, развучылі іх зноўку, перапрацавалі, надалі сучаснае гучанне, самім пакуль падабаецца. Будуць гучаць і зусім новыя песні. Мы цяпер пішам новую пласцінку, рэліз якой адкладзем на восень", — адзначыў Пугач.
Музыкант таксама распавёў пра тое, што вось-вось выйдзе на DVD сумесны праект гурта J:Mорс і Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.
"Гэта было вельмі цікава. Было адчуванне, што спяваеш на лодцы ў велізарным акіяне і чуеш уласны голас, песні па-іншаму — не знутры, а звонку. Гэта нельга параўнаць ні з чым, што мы рабілі раней. У нас ужо ёсць напрацоўкі, і сёлета, можа быць, сыграем некалькі яшчэ некалькі сумесных праграм у Беларусі", — сказаў Пугач.
Гутарку з лідэрам гурта J:Mорс Уладзімірам Пугачам пра канцэрт у Дзень усіх закаханых і новы альбом слухайце на радыё Sputnik Беларусь.