МІНСК, 8 лют — Sputnik. Любоўная лірыка рускіх паэтаў і вядомыя песні пра каханне будуць гучаць у маскоўскім метро ў Дзень усіх закаханых — 14 лютага, паведамляе РІА "Новости".
Чатырнаццатага лютага радыё метро павіншуе пасажыраў вершамі Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава і Ганны Ахматавай.
Праграму дапоўняць песні пра каханне. Для музычнага суправаджэння былі абраны песні на вершы паэта Ігара Шаферана, 85-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца напярэдадні.
Музыка будзе гучаць з 13 па 17 лютага ў вестыбюлях, на эскалатары і ў касавых залах станцый метрапалітэна. За пяць дзён музычных трансляцый пасажыры пачуюць каля 20 песень аўтарства Ігара Шаферана.