Відэа

Амбасадар Вялікабрытаніі станцавала пад валынку на кніжнай выставе

Падпісацца
Фіёна Гіб не толькі прадэманстравала майстэрства валодання традыцыйным танцам, але і навучыла яму беларусаў. Глядзіце на відэа, як танчыла брытанскі дыпламат.

Амбасадар Вялікабрытаніі Фіёна Гіб станцавала ў суправаджэнні валыншчыкаў 2-га Каралеўскага Палка Ірландыі, якія прыехалі ў Мінск для ўдзелу ў XXIV Мінскім міжнародным кніжным кірмашы.

Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гiбб наведала Гродна - Sputnik Беларусь
Фіёна Гіб: Беларусь становіцца больш даступнай для брытанцаў

Ледзь толькі ў сценах выставачнага цэнтра "БелЭкспа", дзе праходзіць кніжны кірмаш, загучала валынка, як наведвальнікі выставы кінуліся да стэнда Злучанага каралеўства. Калі спачатку спадарыня Гіб танчыла адна, то ўжо праз паўгадзіны традыцыйнаму шатландскаму танцу навучылі і некаторых дыпламатаў, і беларусак — ужо да абеду ў скокі кінуліся дзяўчыны ў беларускіх касцюмах.

Як весела правялі час наведвальнікі кніжнай выставы каля стэнда Злучанага каралеўства, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0