Унікальная калекцыя антыкварных лялек упершыню прадстаўлена ў Мінску

© Photo : прадастаўлена тэатрамЛялькі цешаць публіку (сцэна са спектакля), архіўнае фота
Лялькі цешаць публіку (сцэна са спектакля), архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асноўную калекцыю складаюць лялькі 19 стагоддзя — парцалянавыя, драўляныя, васковыя, тканкавыя, пап'е-машэ і нават з металу.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Гасцёўня Уладзіслава Галубка прапануе наведаць выставу ўнікальнай калекцыі антыкварных лялек рэстаўратара і калекцыянера Алы Тапарковай.

Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах Сувенір, Крупскі раён - Sputnik Беларусь
Каляндар народных лялек стварылі ў Крупскім раёне

У межах праекта "Dolls forever" прадстаўлены не толькі лялькі ХІХ стагоддзя, але і мэбля для іх, усялякія антыкварныя аксэсуары, лялечныя сэрвізы ручной працы і парцалян.

Па словах арганізатараў, асноўнымі вытворцамі лялячнай індустрыі былі фабрыкі Германіі. На выставе будзе прадстаўлена больш за 60 антыкварных лялек, не лічачы знакамітых лялек-паловак і разнастайных аксэсуараў.

У межах выставы будуць экспанавацца маленькія нямецкія парцалянавыя лялечкі, так званыя Frozen Charlie, якія вырабляліся ў канцы ХIХ стагоддзя, каля 1870-1890 гадоў. Такія лялькі, полыя ўсярэдзіне, былі прызначаныя для купання.

Выстава пройдзе з 8 па 28 лютага.

Кошт квіткоў:

Поўны — 3 руб. 50 коп.

Студэнты — 2 руб. 80 коп.

Школьнікі — 2 руб. 10 коп.

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14.

Стужка навiн
0