"Цары", Белавежская пушча: хто яшчэ трапіць у спіс ЮНЕСКА

© Sputnik / Ася ПоплавскаяНясвіжскі палац
Нясвіжскі палац - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль што ў спісах матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА толькі пяць аб’ектаў Беларусі: Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Геадэзічная дуга Струвэ і абрад "Цары".

МІНСК, 9 лют — Sputnik. 10 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбудзецца чарговае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА пад старшынствам міністра замежных спраў старшыні Нацыянальнай камісіі Уладзіміра Макея.  

Падчас пасяджэння плануецца абмеркаваць прыярытэты дзейнасці тэматычных камітэтаў Камісіі ў 2017 годзе ў кантэксце святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Пражскае выданне Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
The Economist назваў Францыска Скарыну славянскім Марцінам Лютэрам

Як вядома, сёлета спаўняецца 500 год з часу выпуску першага беларускага друкаванага выдання. Менавіта з гэтай даты вядзе адлік гісторыя нацыянальнага кнігадрукавання. Рашэннем 38-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 2015 года 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ўнесена ў спіс памятных дат Арганізацыі на 2016-2017 гады.  

У канцы 2016 — пачатку 2017 гадоў замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь сумесна з кіраўніцтвам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праведзены мерапрыемствы па перадачы факсімільных выданняў "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" і калекцый беларускіх кніг у бібліятэкі Балгарыі, Ізраіля, Венгрыі, Італіі, Славакіі, ЗША.

Камісія плануе шчыльна займацца прасоўваннем беларускіх намінацыйных дасье ў Спісы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Зараз у гэты спіс уключаны чатыры аб'екты — Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Геадэзічная дуга Струвэ.

The Telegraph уключыла Белавежскую пушчу ў топ-25 турыстычных напрамкаў Усходняй Еўропы - Sputnik Беларусь
The Telegraph уключыла Белавежскую пушчу ў топ-25 турнапрамкаў

Нематэрыяльная спадчына прадстаўлена пакуль што адным элементам у Спісе спадчыны, гэта абрад "Цары".

Работа па фарміраванні намінацыйных дасье для ўнясення ў Спіс сусветнай спадчыны і Спісы нематэрыяльнай спадчыны ідзе ў адпаведнасці з распрацаваным Міністэрствам культуры Беларусі планам.

Але гэты план не з'яўляецца догмай і Нацыянальная камісія мае намер разгледзець новыя прапановы ў мэтах пашырэння прысутнасці Беларусі ў Спісах ЮНЕСКА.

Актуальны "кароткі спіс" беларускіх намінантаў сёння складаецца з пяці аб'ектаў. Але МЗС прапануе не толькі дадаць яшчэ аднаго кандыдата, але і зрабіць прасоўванне менавіта гэтага дасье прыярытэтам.

Стужка навiн
0