МІНСК, 9 лют — Sputnik. У Доме-музеі Ваньковічаў 17 лютага пройдзе вечар рускага раманса "Усё пачынаецца з кахання" з удзелам Дзмітрыя і Анастасіі Прохаравых.
Паводле слоў арганізатараў, выканаўцы з'яўляюцца выпуснікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельнікамі міжнародных конкурсаў і фестываляў.
У праграме вечара прагучаць творы С. Рахманінава, П. Чайкоўскага і іншых рускіх кампазітараў.
Канцэрт пачнецца а 19-й гадзіне ў Доме-музее Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная 33а).
Кошт білета (7 руб.) уключае агляд экспазіцыі.
Білеты на праграму можна замовіць на старонцы ў Facebook.