МІНСК, 9 лют — Sputnik. Праект "Францыск Скарына. Чалавек дасканалы" стартаваў у сценах Музея беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
Гэты нават не рэспубліканскі, а міжнародны праект аб'яднае студэнтаў з розных краін свету, пераважна ўніверсітэтаў Кракава, Падуі, Прагі, Вільні, Кёнігсберга — тых гарадоў, дзе жыў Францыск Скарына.
Праз сінтэз літаратуры, фатаграфіі, выяўленчага мастацтва і музыкі маладыя мастакі і фатографы будуць ствараць работы ў сучасных тэхніках і прадставяць свае творы ў намінацыях "Летэрынг "Я, Францішак, Скарынін сын…", "Буквіца "Друкаванае слова. Вялікія літары", "Фота-альтэрнат "Крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы", "Візуальны сэт "Vademecum: там ёсць вялікая тайна".
У маі-чэрвені лепшыя творчыя работы будуць экспанавацца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а ў верасні-снежні будуць прадстаўлены ва ўніверсітэтах усіх абласцей краіны.
Міжнародная частка праекта "Vademecum" аб'яднае студэнтаў Беларусі і замежжа.