Гідрамет: маразы сыходзяць, днём каля -10°C

© PixabayЗімняя рака
Зімняя рака - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі прагназуюць, што ападкаў на працягу дня не будзе - толькі ў паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдзе невялікі снег.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Маразы пачнуць слабець ў Беларусі ўжо ў чацвер 9 лютага: на працягу дня тэмпература складзе каля —10°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Марозны дзень - Sputnik Беларусь
Гідрамет: з пятніцы маразы ў Беларусі пачнуць слабець

Халоднае надвор'е прыйшло ў рэспубліку на пачатку тыдня, месцамі ў начны час слупкі тэрмометраў апусціліся ніжэй адзнакі —25°C.

"Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Максімальная тэмпература паветра — ад —6°C па паўднёвым захадзе да —13°C па паўночным усходзе", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў Мінску ў чацвер удзень будзе без ападкаў, а дзённая тэмпература паветра складзе каля —9°C.

Раней сіноптыкі прагназавалі, што халады, якія прыйшлі ў Беларусь з антыцыклонам Erika з Расіі, адступяць да выходных. Чакаецца, што ў другой палове лютага будзе пераважаць адліга.

Стужка навiн
0