Магілёўскае Падніколле: з храма на фотасесію

Падпісацца
Жыхарам магілёўскага Падніколля абяцаюць, што яны не пазнаюць абласны цэнтр ужо сёлета.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. У Магілёве прайшла прэзентацыя праекта добраўпарадкавання часткі горада, якая завецца Падніколлем. Тут будуць створаны не толькі сучасныя формы адпачынку для моладзі, дзяцей, але і адноўлены адзін з самых старажытных храмаў горада на Дняпры — Свята-Пакроўская царква. 

Гарадская ратуша ў Магілёве - Sputnik Беларусь
Са свету па каменю – будзе вежа, лічаць магіляўчане

У Магілёве да рэвалюцыі было 19 каменных і 7 драўляных храмаў, якія амаль усе былі зруйнаваны, а тэрыторыя забудавана. Месца ж, дзе стаяла Свята-Пакроўская царква 1687 года пабудовы, цудам засталося вольным ад забудоў. Больш таго, храм пачалі аднаўляць не толькі на ранейшым месцы, але і на падмурку, які захаваўся да гэтага часу.

Тэрыторыя храма будзе суседнічаць з паркамі адпачынка для дзяцей і моладзі, а таксама з фотазонай для маладажонаў, якія пасля вянчання змогуць працягнуць сесію памятных здымкаў.

Стужка навiн
0