МІНСК, 10 лют — Sputnik. Слабыя маразы чакаюцца ў Беларусі на маючых адбыцца выходных: надвор'е ў рэспубліцы будуць фармаваць скандынаўскія антыцыклоны, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што пасля першай дэкады лютага ў краіне ўсталюецца спакойнае зімовае надвор'е — без істотных ваганняў тэмпературы.
"У суботу 11 лютага чакаецца воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, слабыя туман і шэрань", — сказалі ў Гідрамеце.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад —6 да —12°С, максімальная днём —2..- 7°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У нядзелю краіна трапіць пад уплыў скандынаўскага антыцыклону: зноў туман і шэрань, на дарогах можа быць галалёдзіца. Уначы 12 лютага тэрмометры пакажуць —5..-10°С, пры праясненнях да —15°С, днём —2..-7°С.
У панядзелак днём па паўночна-усходняй палове Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы тэмпература складзе ад —5 да —10°С, днём — ад 0 да —7°С.