Выходныя ў Мінску: куды схадзіць 11 і 12 лютага

© PixabayДзіця з'язджае з горкі
Дзіця з'язджае з горкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Воплі Відаплясава" у Прайм-Холе, культуролаг Максім Жбанкоў з рэцэптам, як выжыць у Мінску, скандальная кінапрэм'ера і танцы для трох тысяч чалавек адначасова - будучыя выходныя ў Мінску абяцаюць быць нясумнымі.

Выходныя абяцаюць быць у меру марознымі. А гэта значыць, што ўсім аматарам актыўнага адпачынку можна смела планаваць выхад на горкі або лыжню. Тым жа, хто хоча прынцыпова іншых уражанняў і ў цяпле, Sputnik гатовы падказаць некалькі варыянтаў.

Скандальная меладрама

Том Хардзі ў серыяле Табу - Sputnik Беларусь
Пяць новых серыялаў, якія вартыя ўвагі ў гэтым сезоне

На экраны выйшаў працяг эратычнай драмы "50 адценняў шэрага", якая год таму выклікала вялікі ажыятаж у публікі. За тыдзень да прэм'еры першай частцы беларусы раскупілі больш за 10 тысяч білетаў. Трэйлер сіквела ў верасні 2016 года пабіў рэкорд па колькасці праглядаў за суткі.

"На 50 адценняў цямней" — гэта экранізацыя аднайменнага бэстсэлера Э. Л. Джэймс. Ёсць яшчэ і трэцяя кніга, "Пяцьдзесят адценняў свабоды", якую таксама вырашана экранізаваць.

Пра што другі фільм? Анонс сцвярджае — пра спробы Анастэйшы Стыл супрацьстаяць гневу і зайздрасці тых жанчын, што былі з Крысціянам да яе.

"Воплі Відаплясава" у Прайм-Холе

"Вясна", "Танцы" і іншыя легендарныя хіты ўкраінскай рок-групы абавязкова прагучаць у суботу ў канцэртнай зале Prime Hall у Мінску, абяцаюць арганізатары канцэрту "Вопляў Відаплясава".

Фронтмэн гурта Алег Скрыпка, анансуючы канцэрт, заўважыў, што калектыў заўсёды з велізарным задавальненнем чакае сустрэчы з братамі з Беларусі. Для ўкраінцаў вельмі важнае сяброўства і падтрымка нашай краіны.

Калі: у суботу а 19:00; дзе: Prime Hall; кошт квіткоў: ад 24 рублёў.

Жбанкоў зводзіць рахункі

Разумныя размовы і добрая музыка сабраны ў рамках праекта Beat Cafe. У гэты раз пасяджэнне своеасаблівага клуба пройдзе ў кавярне "Утопія, 60". Галоўнай дзеючай асобай стане культуролаг Максім Жбанкоў, які абяцае паразважаць на тэму "Мінск, горад мінус. Хронікі стыхійнага ўрбаніста".

Горад пачынае рабіць цябе задоўга да таго, як ты здолееш яго падправіць, нагадваюць арганізатары. Таму што горад — гэта яшчэ і правілы чужога, а таксама логіка любові і нянавісці, серыял з жыцця бетону, асфальту і разумных істот з абмежаваным тэрмінам прыдатнасці.

Герой вечара абяцае звесці сваімі развагамі рахункі з роднай сталіцай і растлумачыць, як тут жыць.

Калі: у суботу а 19:00; дзе: кавярня "Утопія, 60"; уваход вольны.

© PixabayУ танцавальным "Global weekend-2017" запрашаюць прыняць удзел і прафесіяналаў і аматараў
В танцевальном Global weekend-2017 приглашают принять участие и профессионалов и любителей - Sputnik Беларусь
У танцавальным "Global weekend-2017" запрашаюць прыняць удзел і прафесіяналаў і аматараў

Танцавальны "Global weekend"

Аматараў і танцораў усіх узростаў і стыляў чакаюць у гэтыя выходныя ў спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна" на найбуйнейшым у Беларусі ўнікальным танцавальным праекце — "Global weekend-2017".

Абяцаюць 2 дні яркіх эмоцый і 2 відовішчных мерапрыемства — Рэспубліканскі конкурс для ўпэўненых у сабе танцораў і фестываль для пачаткоўцаў. Мяркуецца, што ў гэтых спаборніцтвах прымуць удзел каля трох тысяч танцораў усіх узростаў.

Гледачоў таксама чакаюць паказальныя выступленні лепшых каманд Беларусі і майстар-класы ад вядучых танцораў.

Калі: у суботу і нядзелю; дзе: у спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна"; кошт квітка для гледачоў: 8 рублёў.

Бясплатны Speaking Club

Песні, усмешкі і весялосць, але галоўнае — магчымасць папрактыкавацца ў англійскай мове з яе носьбітам можна будзе ў суботу і нядзелю на адкрытых уроках адной са сталічных моўных школ.

Будуць працаваць дзве бясплатныя групы — для дарослых і дзяцей. Адзіная ўмова — папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне +375 44 5757252.

Калі: у суботу і ў нядзелю ў 17:30; дзе: школа англійскай мовы для дзяцей Panda English School і English House па адрасе вул. Багдановіча, 130.

© Flickr / HansiТхор
Хорек - Sputnik Беларусь
Тхор

Жылі ў бабусі…

Міжнародная шоў-выстава "ЗооСалон" упершыню пройдзе ў Мінску ў гэтыя выходныя. Гасцям абяцаюць паказаць самых лепшых котак і кацянят, трусоў, куніц, тхароў, незвычайных вожыкаў, дэкаратыўных пацукоў і многіх іншых хатніх гадаванцаў. Акрамя таго, наведвальнікі выставы змогуць паназіраць за адмысловай праграмай ад дэкаратыўных пацукоў, у якой будуць удзельнічаць "Пацук-верхалаз", уладальнікі "самага чэпкага" і "самага доўгага" хваста. Разыначкай выставы стане касцюміраванае шоў, дзе мадэлямі па подыўме пройдуць каты і праскачуць трусы!

Калі: у суботу і нядзелю з 10:00 да 19:00; дзе: НВЦ "БелЭкспа" па вул. Янкі Купалы, 27; кошт квітка: ад 5 рублёў.

Стужка навiн
0