Відэа

Ірландскі трэвэл-блогер наведаў Беларусь без візы

Падпісацца
Ірландскі блогер скарыстаўся магчымасцю безвізавага ўезду ў Беларусь праз Гродна. Пра яго ўражанні ад нашай краіны можна даведацца ў відэа.

"Як я патрапіў у Беларусь?" — пытаецца сам у сябе вандроўнік. Усё пачалося, калі ён дазволіў свайму сябру выбраць накірунак для навагодняга падарожжа. Выбар выпадкова трапіў на Беларусь.

Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гiбб наведала Гродна - Sputnik Беларусь
Фіёна Гіб: Беларусь становіцца больш даступнай для брытанцаў

Блогер патэлефанаваў сябру, і той сказаў, што прыехаць у Беларусь турысту цяжэй, чым беларусу — трапіць у шэнген.

Сябры вырашылі разам даведацца, ці так гэта насамрэч. Падарожжа пачалося ў Дубліне, адкуль яны накіраваліся ў Варшаву, а потым на цягніку ў Беласток. Наступнай кропкай быў беларускі Гродна, бо яго можна наведаць турысту без візы.

Затым блогер наведаў Мінск і адзначыў, што ў Беларусі фантастычныя дзяўчыны. Самае цікавае, што на адваротным шляху сябры завіталі ў Гродна ў музей Элаізы Ажэшкі, якую назвалі нейкім польскім паэтам.

Стужка навiн
0