Ледзь толькі тэмпература апускаецца ніжэй мінус пяці градусаў, большасць прадаўцоў Камароўкі сыходзяць на крыты рынак. Ні гародніны, ні садавіны ў мароз на адкрытым рынку не знойдзеш, тут самыя ўстойлівыя — семкі, сухафрукты, свежая рыба, саленні… Але вось калі семкам холад не страшны, ці ўстойлівы да маразоў іх прадавец?
"Мароз люблю больш, чым спякоту! Пасля працы — у лазню, там і грэемся!" — распавёў Sputnik прадавец семак Глеб Бацяноўскі, шчодра адсыпаючы карэспандэнтам семак.
Прадавец прызнаўся, што часам нават шапку не надзявае. Маўляў, халады пачынаюцца ў мінус дваццаць, а пакуль моцных маразоў няма, няма чаго і скардзіцца на холад.
Прадавачка жывой рыбы Ганна прызналася, што ратуе тэрмабялізна. Перад выхадам на працу абавязкова трэба назапасіцца цёплымі шкарпэткамі, рукавіцамі. У халоднай вадзе рыбу ловяць адмысловымі пальчаткамі, знутры пакрытымі футрам.
Шмат хто бярэ на працу гарачую зялёную гарбату, "а на нагах — буркі!"
Парады ад прадаўцоў Камароўкі па барацьбе з маразамі глядзіце на відэа Sputnik.