Старэйшае пакаленне беларусаў памятае Абхазію за выдатныя водпускі, якія яны праводзілі там, калі яшчэ не было моды на Турцыю. Абхазію ўспамінаюць за добрае сонца, выдатныя пляжы і вельмі добразычлівы народ.
Шмат у каго там праходзілі незабыўныя дні летніх вакацый, і калі беларусы ў свае мінус дзесяць успамінаюць сонечную Абхазію, расцвітаюць, як абхазская мімоза. А вось моладзь добра знаёмая з абхазскімі мандарынамі.
Што беларусы ведаюць пра Абхазію, глядзіце ў апытанні Sputnik.