"Каложскі благавест": прыехала больш сарака калектываў

© Photo : из личного архива автораСвята-Пакроўскі сабор Гродна
Свята-Пакроўскі сабор Гродна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гран-пры XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест" атрымаў хор з Масквы.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Учора ў Гродна завяршыўся міжнародны фестываль "Каложскі благавест", на якім выступілі 40 харавых калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Румыніі, Сербіі і Арменіі, якiя выконваюць праваслаўныя песні. 

Каложа - Sputnik Беларусь
Старажытная Каложа дала імя вуліцы, парку і міжнароднаму фестывалю

Гран-пры фестывалю атрымаў Акадэмічны хор Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (г. Масква). Узнагароджаны Лаўрэатамі міжнароднага фестывалю ў розных намінацыях аказаліся хор Нікольскага храма г. Сортавала (Расія), дзіцячы хор нядзельнай школы храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца з Вялікай Бераставіцы Гродзенскай вобласці, Архірэйскі хор Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, хор свяшчэннаслужыцеляў Гродзенскай дыяцэзіі, жаночы хор Санкт-Пецярбургскай мітраполіі.

Адмысловымі прызамі адзначаны ансамбль старажытнарускага спеўнага мастацтва "Грамніцы" храма Раства Іаана Прадцечы з Мінска, хор "Cantate Domino" Гродзенскага Фарнага касцёла святога Францішка Ксавэрыя. Спецыяльны прыз заснавала таксама дырэкцыя музея "Замкавы комплекс "Мір", яго атрымалі хор свяшчэннаслужыцеляў Беластоцка-Гданьскай епархіі з Польшчы і хор Смаленскага праваслаўнага рэгенцкага і іканапіснайга вучылішча.

Стужка навiн
0