"Лялька" для дарослых: "Дэкамерон", варажба, танцы

© Photo : cа старонкі тэатра ў FacebookВіцебскі тэатр "Лялька"
Віцебскі тэатр Лялька - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На Дзень усіх закаханых у віцебскім тэатры "Лялька" пары змогуць навучыцца танцаваць, пакінуць рамантычны здымак на памяць і не засумаваць ад шматлікіх іншых прапаноў арганізатараў.

МІНСК, 12 — Sputnik. У віцебскім тэатры "Лялька" на Дзень усіх закаханых падрыхтаваны не проста спектакль, а цэлы карнавал любові. 

Лідэр J:Mors Уладзімір Пугач - Sputnik Беларусь
Радыё
Лідэр J:Морс пра бязвізавы канцэрт у Дзень закаханых і новы альбом

Падабраная па тэматыцы свята вясёлая пастаноўка "Дэкамерон", гэта апошняе, што чакае гледачоў. Спачатку ж яны самі стануць актыўнымі ўдзельнікамі дзейства — навучацца танцаваць падчас спецыяльнага майстар-класа тэатральнай студыі VIP-DANCE, сфатаграфуюцца на памяць і нават правераць моц кахання, паваражыўшы самымі рознымі спосабамі.

Усе гэтыя забавы пройдуць ва ўтульным фае. Пачатак карнавала ў 18:30, аднак арганізатары сцвярджаюць, што вы не засумуеце, калі наведаеце ўстанову раней.

"Беларускі тэатр "Лялька" нягледзячы на лялечкую назву працуе як для дзяцей, так і для дарослых, а з 2000 года носіць назву Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь.

На рахунку "Лялькі" Гран-пры многіх тэатральных фестываляў.

Стужка навiн
0