МІНСК, 13 лют — Sputnik. Мінскія ўнівермагі напярэдадні Дня святога Валянціна абвясцілі пра зніжкі, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
ЦУМ Мінск на адзін дзень 14 лютага зніжае кошты на 20% на сувенірную прадукцыю і мяккія цацкі.
У ГУМе зніжка на падарункі і сувенірную прадукцыю, якая сімвалізуе свята, у аўторак складзе 25%. Ва ўнівермагу Беларусь кошты знізяць на 20%, але на ўсе нехарчовыя тавары.
У гандлёвым доме "На Нямізе" і УП "Кірмаш" купіць са зніжкай у 23% і ў 22% адпаведна змогуць толькі трымальнікі дысконтных карт.
Акрамя таго, напярэдадні і ў дзень свята ў месцах актыўных пакупніцкіх патокаў арганізаваны выязны гандаль кветкамі, заўважылі ў ГУПР.
У прыватнасці, набыць букет можна ў фае ўсіх універмагаў, ГЦ "Сталіца", КУП "Мінскі Камароўскі рынак", у іншых гандлёвых цэнтрах, спецыялізаваных крамах, павільёнах, на рынках і на пляцоўках.