МІНСК, 14 лют — Sputnik. У Дзень усіх закаханых у сталіцы запланавана правядзенне 84-х шлюбаў, паведаміла Sputnik прэс-сакратар Мінюста Беларусі Вольга Мурашкоўская. Беларускія загсы ў гонар свята плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных як Дню ўсіх закаханых, так і свайму юбілею.
"На працягу ўсяго года ўсе аддзелы загса рэспублікі ўшаноўваюць кожнага сотага заяўніка, які звярнуўся да іх па рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, маладых, якія рэгіструюць 100-ы шлюб у годзе ў гэтым загсе, і шчаслівых бацькоў, якія рэгіструюць сотае нараджэнне дзіцяці ў загсе", — распавяла Мурашкоўская.
Як адзначыла суразмоўца Sputnik, беларусам, якія заключылі шлюб у Дзень святога Валянціна, будуць рабіць падарункі, а віншаваць са стварэннем сям'і іх будуць у кожным загсе па-рознаму.
У гэты аўторак толькі ў Мінску плануюць зарэгістраваць шлюб 84 пары. Сёння ў Беларусі акты грамадзянскага стану рэгіструюць 148 аддзелаў загса мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і 4 Дома грамадзянскіх абрадаў гарвыканкамаў, пасялковых і сельскіх выканаўчых і распарадчых органаў, а за яе межамі — замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.