Відэа

Кайданкі і кальцо: што дораць мужчыны на Дзень святога Валянціна

Падпісацца
Напярэдадні Дня закаханых карэспандэнты Sputnik сустрэлі на вуліцах горада шмат разбітых сэрцаў, а пакавальнікі падарункаў - шмат кайданкоў. Што беларусы дораць адзін аднаму 14 лютага і ці шануюць гэты дзень як свята, глядзіце ў сюжэце Sputnik.

Дзень усіх закаханых традыцыйна адзначаюць 14 лютага — абменьваюцца валянцінкамі, дораць падарункі і кветкі, праводзяць разам вечар і прызнаюцца ў пачуццях.

Том Хідлстан і Тыльда Суінтан у фільме Выжывуць толькі каханкі - Sputnik Беларусь
Рамантычны вечар: арт-хаўс да Дня ўсіх закаханых

Большасць беларусаў, якіх карэспандэнты Sputnik сустрэлі на вуліцах горада, да Дня святога Валянціна ставяцца без належнага трапятання. Некаторыя нават паскардзіліся, што за ўсё жыццё не атрымалі ніводнай валянцінкі. Занепакоеныя такімі навінамі, карэспандэнты Sputnik накіраваліся ў крамы падарункаў і на кропкі пакавання падарункаў, каб высветліць, няўжо так счарсцвела сэрца беларуса, што свята яму больш не ў радасць.

"Дзяўчаты стараюцца парадаваць сваіх хлопцаў, жонкі — мужоў, купляюць слоічкі, у якіх — сто прычын для кахання да другой паловы, напрыклад. А мужчыны не надта вынаходлівыя. Самы галоўны падарунак у гэтым годзе — кайданкі. Прычым, прыходзяць, бянтэжацца, гавораць, што ў іх незвычайны і асабісты падарунак. А такі падарунак у кожнага другога. За ўвесь час толькі адно кальцо запакавала — мабыць, будзе прапанова рукі і сэрцы ", — распавяла прадавец у адной з крамаў.

Стужка навiн
0