"Вясёлы Дарафей": гледачы стануць артыстамі

© Photo : Са старонкі тэатра ў Facebook У Беларускім тэатры "Лялька"
У Беларускім тэатры Лялька - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пастаноўках віцебскай "Лялькі" гледачы не толькі смяюцца, плачуць, але і становяцца актыўнымі ўдзельнікамі дзейства.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. У Беларускім тэатры "Лялька" 17 лютага адбудзецца прэм'ера новага спектакля для маленькіх гледачоў, паведаміў Sputnik мастацкі кіраўнік тэатра і пастаноўшчык спектакля, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Ігнатавіч Клімчук. 

Віцебскі тэатр Лялька - Sputnik Беларусь
"Лялька" для дарослых: "Дэкамерон", варажба, танцы

"Вясёлы Дарафей", а менавіта так называецца спектакль, у аснову якога пакладзена казка па матывах п'есы Ніны Гернэт "Гусяня", — не зусім звычайны, а хутчэй незвычайны для юных віцебскіх гледачоў. Бо яны будуць не проста гледачамі, але і ўдзельнікамі дзейства.

"Тэатр і раней ставіў спектаклі з элементамі інтэрактыву, кажа Віктар Ігнатавіч, — напрыклад, "Асцярожна, Соня", але "Вясёлы Дарафей" амаль цалкам інтерактыўны. Дзеянні разгортваюцца не толькі на сцэне, але і ў глядзельнай зале, што дазваляе дзецям непасрэдна ўдзельнічаць у казцы".

Спектакль атрымаў назву "Вяселы Дарафей", бо так клічуць галоўнага героя казкі. Сюжэт спектакля немудрагелісты — на ўскрайку лесу дзяўчынка пасе свайго гусяня, але робіць гэта не вельмі старанна. Няўважлівасцю гаспадыні не прамінула скарыстацца хітрая Ліса… Выратаванне гусяня становіцца агульнай справай, у якой і мяркуецца актыўны ўдзел маленькіх гледачоў.

Стужка навiн
0