МІНСК, 15 лют — Sputnik. Цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў сераду 15 лютага, месцамі па рэспубліцы паветра прагрэецца да +4°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі паабяцалі, што да канца месяца маразоў у краіне ўжо не чакаецца.
"У сераду будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай у заходніх раёнах Беларусі — слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад —1 да +4°С.
У Мінску, паводле звестак Гідрамета, будзе сонечна, а днём слупкі тэрмометраў падымуцца да адзнакі +2°С.