МІНСК, 15 лют — Sputnik. Тэрмін бязвізавага знаходжання замежнікаў у Беларусі можа быць павялічаны да 12-14 дзён, але аб канкрэтным рашэнні пакуль казаць рана, заявіў прэс-сакратар МЗС краіны Дзмітрый Мірончык падчас онлайн-канферэнцыі Белтэлерадыёкампаніі.
У Беларусі пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым уезду для грамадзян 80 краін, уключаючы ЗША і дзяржавы Еўрасаюза. Указ прэзідэнта Беларусі ўстанаўлівае бязвізавы ўезд праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. За два дні правам бязвізавага ўезду ў Беларусь ужо скарысталася больш за 460 замежнікаў.
"Хутчэй за ўсё гаворка будзе ісці пра падаўжэнне тэрмінаў. Мы будзем заставацца ў рэжыме допуску праз нацыянальны аэрапорт — госць павінен будзе заехаць праз аэрапорт у краіну і пакінуць яе паветраным шляхам. Але на больш доўгі тэрмін", — распавёў Мірончык падчас анлайн-канферэнцыі, кажучы пра перспектывы развіцця прынятага рашэння аб пяцідзённым бязвізавым уездзе.
Як адзін з варыянтаў адпачынку ў Беларусі Мірончык прывёў прыклад з беларускімі санаторыямі, назваўшы яго "разыначкай" Беларусі.
"Стандартны тэрмін знаходжання ў санаторыях, пуцёўка — гэта 12 дзён альбо 24 дня. Напэўна, калі мы будзем рабіць наступны крок і задумвацца над тым, як прыцягнуць замежных турыстаў у беларускія санаторыі, той лагічна казаць пра 12 альбо 14 днях… Напрамак руху зразумелы, але рухацца мы будзем з уласцівай нам асцярожнасцю і паступова", — падсумаваў прэс-сакратар.