Вядучыя радыё Sputnik Беларусь Святлана Уладзімірава і Аляксандр Крывашэеў успамінаюць гісторыю дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі, пачынаючы з адкрыцця прадстаўніцтва "Джойнт" больш 90 гадоў таму.
Дабрачынная арганізацыя пад назвай "Амерыканскі габрэйскі аб'яднаны размеркавальны камітэт" была створана яшчэ ў лістападзе 1914 года, і перашапачаткова мэтай яе была арганізацыя дапамогі габрэям, што пацярпелі ад першай сусветнай вайны. Але хутка дзейнасць арганізацыі стала больш інтэрнацыянальнай.
Захаваліся дакумэнты, якія сведчать пра тое, што ад пачатку дзейнасці "Джойнт" у Савецкай Беларусі дапамогу харчаваннем, адзеннем і грошамі атрымлівалі не толькі беларускія габрэі. Класікі беларускай літаратуры, прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі рэспублікі карысталіся магчымасцямі гэтай арганізацыі. Сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхась Чарот, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Пічэта, старшыня Інстытута беларускай культуры Сцяпан Некрашэвіч, вядомыя тэатральныя рэжысёры і акцёры Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч, Фларыян Ждановіч і іншыя творчыя асобы.
На ахвяраванні "Джойнт" у 1924 годзе была абсталявана лабараторыя першай клінікі БДУ, былі набыты каштоўныя апараты для працы вочнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ, абсталяванне для дзіцячай клінікі медфака.
Фонд "Джойнт" працаваў на тэрыторыі СССР да 1938 года. Потым дзейнасць арганізацыі на тэрыторыі СССР была пад забаронай. Некалькі дзесяткаў савецкіх грамадзян, супрацоўнікаў "Джойнт", былі рэпрэсаваныя. І нягледзячы на гэтыя рэпрэсіі і час забароны, у Вялікай Айчыннай вайне "Джойнт" аказваў дапамогу СССР, арганізоўваў збор грашовых стродкаў, на якія былі створаныя 1000 самалётаў і 500 танкаў для Чырвонай арміі.
Толькі ў красавіку 1991 году ў Мінску аднавіла працу прадстаўніцтва дабрачыннай арганізацыі, быў атрыманы афіцыйны дазвол ад Дзяржкамітэта па знешнеэканамічным сувязям на дзейнасць "Джойнту" ў нашай краіне.