"Дзесятка - за Коласа" і сувенір ад музея

© Sputnik / Віктар ТалочкаДзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікам акцыі "Дзесятка - за Коласа" неабходна не проста граматна напісаць дыктоўку, але і вызначыць, з якога твору ўзяты ўрывак.

МІНСК, 20 лют — Sputnik. Акцыя "Напішы дыктоўку" па творах розных вядомых беларускіх літаратараў у дзень роднай мовы праходзіць ужо дзесяты раз. У розных рэгіёнах Беларусі абіраюць свайго любімага аўтара, а Таварыства беларускай мовы прапануе сёлета на выбар шэраг дыктовак па творах беларускамоўных аўтараў. 

Беларусы пішуць дыктоўку - Sputnik Беларусь
Міхась Стральцоў прыгадаў землякам пра родную мову "Сенам на асфальце"

А дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музея Якуба Коласа, канечне, падабраў урыўкі з твораў Якуба Коласа і падрыхтаваў падарункі для тых наведвальнікаў, якія атрымаюць за веданне класіка "дзесятку".

Арганізатары акцыі прапануюць 21 лютага напісаць дыктоўку і вызначыць, з якога твора Якуба Коласа узяты ўрывак.

Удзельнікі, якія напішуць дыктоўку на дзесяць балаў і правільна назавуць твор Якуба Коласа, атрымаюць памятныя сувеніры ад музея.

Стужка навiн
0