МІНСК, 21 лют — Sputnik. Расійскі фільм пра супергерояў "Абаронцы" аказаўся забароненым да праката ў Літве, паведамілі ў аўторак у кампаніі Enjoy Movies.
"Абаронцы" — першы расійскі фільм пра супергерояў. Стужка выйдзе ў шырокі пракат 23 лютага, яна ўжо прададзеная ў дзесяткі краін свету.
Прадстаўнікі кінатэатраў Літвы адмовілі стужцы "Абаронцы" ў пракаце. У якасці прычыны быў названы змест фільма, у якім дэманструецца "празмерная моц расійскай арміі, яе агрэсіўная ваенная тэхніка", — паведамілі ў кінакампаніі.
У студзені гэтага года літоўскія парламентарыі назвалі гістарычную драму "Вікінг" і мультфільм "Тры волаты" праявамі "расійскай прапаганды" і рэкамендавалі не дэманстраваць гэтыя стужкі ў Літве.