Новы тлумачальны: больш 65 тысяч слоў

Падпісацца
Аднатомнік дае не толькі тлумачэнне слоў, але таксама з'яўляецца нарматыўным даведнікам па арфаграфіі, арфаэпіі, граматыцы.

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Новы "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" прэзентуюць 22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Директор Института языковедения имени Якуба Коласа Игорь Копылов - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт: з нацыянальнай мовай трэба працаваць далікатна

Аднатомны "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" падрыхтаваны лексікографамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пад навуковай рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук, дацэнта І. Л. Капылова. Слоўнік выйшаў у свет у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

Папярэдні "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" адлюстроўваў асноўнае лексічнае багацце беларускай мовы 1980 — 1990-х гадоў і "састарэў". За апошнія дзесяцігоддзі слоўнікавы склад беларускай мовы значна папоўніўся новымі словамі, якія не былі зафіксаваныя ў тлумачальны слоўнік.

Аднатомнік змяшчае больш за 65 тысяч слоў і дае не толькі тлумачэнне іх значэнняў, але таксама з'яўляецца нарматыўным даведнікам па арфаграфіі, націску, словазмяненні, словазлучэнні і граматычнай характарыстыцы.

У слоўнік унесены змены ў напісанне слоў згодна з прынятым у 2008 годзе законам Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Ён прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца беларускай мовай.

Стужка навiн
0