МІНСК, 22 лют — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы "Радзівілы: лёсы краіны і роду" запускае ў сакавіку цыкл лекцый пра славуты магнацкі род.
Паводле словаў арганізатараў, "гучнае прозвішча князёў Радзівілаў даўно і трывала звязана не толькі з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, але і з культурнай спадчынай, на якой адбываецца фарміраванне ідэнтычнасці любога сучаснага беларуса. Вялікія ваяры, разважныя палітыкі, творцы і наватары, палымяныя аматары мастацтва, прататыпы разнастайных легенд і рамантычных гісторый".
Цыкл лекцый, прысвечаны знакамітаму роду атрымаў назву "Радзівіліяна". Фокус гістарычных даследаванняў, прысвечаны гэтай сям'і і з'яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне.
Лекцыі будуць праходзіць кожную суботу а 16-й гадзіне. Працоўная мова: беларуская.
Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2,50 (школьнікі, студэнты).
Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў).
Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў).