Ілюзіяніст Мікалай Нардзі: цуд пазбаўляе ад хвароб

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкФокуснік
Фокуснік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У спецыяльнай фотазоне можна будзе стварыць знакаміты трук "Левітацыі чалавека", у якім кожны наведвальнік зможа лунаць у паветры.

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Упершыню ў Мінску 25 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца інтэрактыўны выставачны праект гісторыі ілюзійнага мастацтва "Анатомія цуду", паведамляецца на сайце музея.

Гэта ўнікальны праект, дзе любы наведвальнік на час можа стаць фокуснікам, яго асістэнтам або ўдзельнікам чараўніцтва. 

Касцюмы Песняроў і гітару Мулявіна пакажуць на выставе ў Мінску - Sputnik Беларусь
Касцюмы "Песняроў" і гітару Мулявіна пакажуць на выставе ў Мінску

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.

Акрамя таго, "Анатомія цуду" знаёміць з гісторыяй ілюзійнага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзійнага мастацтва.

Арганізатарам выставачнага праекта стаў вядомы беларускі ілюзіяніст, арганізатар Міжнароднага фестывалю MAGIC SHOW у Гродна, старшыня гродзенскага клуба фокуснікаў "Здзіві" Мікалай Нардзі.

"Мною ўжо выпрабавана — вера ў чараўніцтва і цуд пазбаўляе ад шматлікіх хвароб, фізічных і душэўных. Таму я рад, што мая праца дапамагае людзям жыць і радавацца", — кажа Мікалай.

Дарослым і дзецям арганізатары гарантуюць аптычныя ілюзіі, неймаверныя ілюзіёны, магічныя карты, чашы знікнення, скрыні прадказанняў і, вядома ж, чароўныя ўражанні.

У спецыяльнай фотазоне можна будзе стварыць знакаміты трук "Левітацыі чалавека", у якім кожны наведвальнік зможа лунаць у паветры.

Стужка навiн
0