Тураператар прапануе "дармаедам" розыгрыш тура ў Егіпет

© Sputnik Алексей ПокровскийКаiр, Егiпет
Каiр, Егiпет - Sputnik Беларусь
Па задумцы кампаніі, пры дапамозе розыгрышу ўлады маглі б зрабіць рэалізацыю дэкрэта №3 "куды весялей".

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Беларуска-французская турыстычная кампанія "Мерлінтур" прапанавала Міністэрству па падатках і зборах праводзіць розыгрыш пуцёвак у Егіпет сярод тых, хто выплаціў збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Адсканаваны ліст міністру па падатках і зборах Сяргею Налівайка за подпісам камерцыйнага дырэктара тураператара Канстанціна Каляды быў апублікаваны ў сераду ў Facebook.

Дармаед-трудаголік - Sputnik Беларусь
Новы праект дэкрэта: як будуць жыць "дармаеды" ў 2017 годзе?

"Так, мы сапраўды прапанавалі міністэрству правесці такі розыгрыш. Ідэя з'явілася, калі маёй жонцы таксама прыйшоў такі "ліст шчасця "аб выплаце" падатка на дармаедства". Бо арганізавана ўсё не вельмі добра, зараз МПЗ ваюе на лініі фронту, Адміністрацыя прэзідэнта мусіць ездзіць і нешта тлумачыць. А калі б сярод "дармаедаў" разыгрывалі пуцёўкі — усё было б куды цікавей і весялей", — адзначыў Sputnik Каляда.

Па словах суразмоўцы агенцтва, ён упэўнены: калі ідэя па розыгрышу паміж "дармаедамі" будзе ўхвалена МПЗ, то многія добраахвотна захочуць аплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

"І многія нават зайздросціць напэўна будуць такой магчымасці", — дадаў прадстаўнік тураператара.

Ліст у МПЗ быў накіраваны ў аўторак, адказу з ведамства ў "Мерлінтур" яшчэ не атрымалі, але настроены на рэалізацыю сваёй задумы больш чым аптымістычна.

Дэкрэт прэзідэнта Беларусі №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" быў падпісаны ў 2015 годзе: згодна з дакументам, якія не ўдзельнічаюць у аплаце дзяржвыдаткаў больш за паўгода абавязаны плаціць збор у 20 базавых велічынь. За 2015-ы год паведамлення аб неабходнасці выплаты збору атрымалі больш за 470 тысяч беларусаў, з іх да апошняга дня аплаты суму ўнеслі толькі крыху больш за 50 тысяч.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі