Руская мова ўвайшла ў топ-5 самых вывучаемых у Еўропе

© Sputnik / Дмитрий Виноградов / Перайсці ў медыябанкЗамежнікі вывучаюць рускую мову
Замежнікі вывучаюць рускую мову - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Безумоўным лідэрам рэйтынгу моў сярод еўрапейцаў была названа англійская - яе вучылі 97,3% жыхароў ЕС.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Руская мова ўвайшла ў спіс з пяці найбольш вывучаемых жыхарамі Еўрасаюзу і абагнала ў рэйтынгу італьянскую, паведаміў у чацвер Еўрастат.

Рэйтынг быў падрыхтаваны еўрапейскімі сацыёлагамі ў рамках комплекснага даследавання сферы вывучэння і выкладання замежных моў. Як высветлілася, прыкладна 59% еўрапейцаў ведаюць две ці больш замежныя мовы.

Сярод лідэраў па веданні замежных моў — Ліхтэнштэйн, Люксембург, Ісландыя і Фінляндыя. У Літве две ці больш замежныя мовы ведаюць 80% грамадзян, у Латвіі — 78%. Мінімальны паказчык — у Аўстрыі (9%) і Венгрыі (6%).

Директор Института языковедения имени Якуба Коласа Игорь Копылов - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт: з нацыянальнай мовай трэба працаваць далікатна

Самай вывучаемай мовай па дадзеных Еўрастата была названа англійская — яе вучылі 97,3% жыхароў ЕС. На другім месцы — французская мова (33,8% еўрапейцаў) і нямецкая (23,1% грамадзян). Таксама ў пяцёрку ўвайшлі іспанская (13,6%) і руская (2,7%) мовы.

Паводле дадзеных даследавання, найбольшы працэнт людзей, якія вывучалі рускую мову — у краінах Балтыі і ў Балгарыі.

За межамі топ-5 засталася яшчэ адна папулярная мова — італьянская. Кітайская ж мова, якой многія прадракаюць статус міжнароднай, не ўвайшла ў спіс самых вывучаемых еўрапейцамі.

Большасць беларускіх школьнікаў вывучае ў школах англійскую ці нямецкую мову. Часам замежнай мовай выбіраюць іспанскую, французскую або кітайскую. Пры гэтым, у пераважнай колькасці выпадкаў беларусы вывучаюць толькі па адной замежнай мове.

Стужка навiн
0