Дырэктар па развіцці гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Міхаіл Мятла на радыё Sputnik Беларусь распавёў аб святочнай атмасферы на "Лініі Сталіна" у Дзень абаронцы Айчыны.
"Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да святкавання Дня абаронцы Айчыны на "Лініі Сталіна", яно адбудзецца ў суботу, 25 чысла, пачнецца а 11-й раніцы. Будзе дзве ваенна-гістарычныя рэканструкцыі баёў Вялікай Айчыннай вайны і прадпрэм'ера мастацкага фільма "Пёс Руды", які здымаўся з удзелам нашых хлопцаў на "Лініі Сталіна", — распавёў Мятла.
Ваенны фільм "Пёс Руды" зняты па кнізе "Руды салдат" Віктара Крукава. Падзеі фільма адбываюцца ў 1941-1942 гадах пад Масквой. Карціна распавядае аб так званых супрацьтанкавых сабаках, якія ў ваенныя гады змаглі ліквідаваць сотні варожых танкаў. Большая частка батальных сцэн фільма здымалася ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".
Фільм пра сабак — знішчальнікаў танкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ўжо паказалі ў Валгаградзе, 23 лютага прэм'ера адбудзецца ў Маскве, у суботу 25 лютага фільм убачаць беларусы — наведвальнікі "Лініі Сталіна". У шырокі пракат карціна выйдзе ў лістападзе.
Міхаіл Мятла таксама распавёў аб асабістых адчуваннях у святочны дзень.
"Для нас гэта свята, якое мы перанялі ад нашых дзядоў і бацькоў, гэта абарона Радзімы, ахова яе межаў. Не будзь традыцый, не будзе, напэўна, і нас. Такія святы павінны быць, іх нельга забываць. І войскі павінны быць заўсёды гатовыя для абароны незалежнасці, жыцця і здароўя грамадзян", — адзначыў Мятла.
Гутарку з дырэктарам па развіцці гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Міхаілам Мятлой у Дзень абаронцы Айчыны слухайце на радыё Sputnik Беларусь.