МІНСК, 24 лют — Sputnik. Вадзім Самойлаў выступіў з вялікай праграмай "Агата Кристи. Все хиты" ў Гомелі ў ПК "Чыгуначнікаў" 22 лютага.
На канцэрт прыйшлі прыхільнікі творчасці артыста самага рознага ўзросту — ад падлеткаў да пенсіянераў. Зала Палацу культуры чыгуначнікаў была амаль запоўнена тымі, хто на колькі гадзін хацеў узгадаць любімыя песні сваёй маладосці і юнацтва.
У праграме былі прадстаўлены лепшыя песні "Агаты Кристи" самых розных этапаў творчасці гурта — ад першай да апошняй плытак. Канцэрт суправаджаўся тэматычным відэашэрагам на вязлізным экране.
Канцэрт цягнуўся больш за дзве с паловай гадзіны.
Вадзім Самойлаў — вакаліст, гітарыст, кампазітар, аранжыроўшчык, заснавальнік легендаранага гурта "Агата Кристи". Пасля распаду гурта выступае з сольнымі канцэртамі, якія складаюцца, па большай частцы, з хітоў "Агаты Кристи". Зараз актыўна працуе над новымі песнямі, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы 25 лютага на пляцоўцы Prime-hall.