Вадзім Самойлаў упершыню наведаў Гомель з сольнай праграмай

© Sputnik / Юлія ХвошчКанцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гомельскім канцэртам распачаўся вялікі гастрольны тур артыста па гарадах Беларусі з праграмай "Агата Кристи. Все хиты", сам музыка называе гэтыя канцэрты "вечарынамі памяці і ўспамінаў".

МІНСК, 24 лют — Sputnik, Юлія Хвошч. Вадзім Самойлаў апошні раз наведваў Беларусь некалькі гадоў таму — яшчэ ў складзе легендарнага гурта "Агата Кристи". Час мінаў, гурт распаўся, і Вадзім вырашыў праверыць, ці захаваліся яшчэ ў Беларусі сапраўдныя прыхільнікі песень "Агаты". Прыхільнікі засталіся — зала ПК "Чыгуначнікаў" была амаль цалкам запоўнена.

Вадзім Самойлаў гастралюе па Беларусі з вялікім гастрольным турам - Sputnik Беларусь
Відэа
Як Вадзім Самойлаў гастралюе па Беларусі з вялікай канцэртнай праграмай

Са слоў самаго артыста, яму вельмі падабаецца Беларусь, і прыязжае ён сюды, як дамоў.

"Паколькі мы даўно ўжо не былі ў гэтых гарадах Беларусі, то сёння прывезлі праграму "Агата Кристи. Все хиты". Тут мы пакажам менавіта тое, што спяваў гурт "Агата Кристи". Канешне, гэта не канцэрт "Агаты Кристи", а толькі яго палова. Для сябе я гэта называю вечарынамі ўспамінаў. Ва ўсялякім выпадку, канцэрт дае паўнавартаснае ўражанне аб тым, што такое гурт "Агата Кристи", — распавёў Вадзім Самойлаў карэспандэнту Sputnik.

© Sputnik / Юлія ХвошчКанцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі

Зала ПК "Чыгуначнікаў" не прыстасавана для рок-канцэртаў, аднак старэйшы Самойлаў зрабіў немагчымае — звязаў класічны чынны выступ у ДК з сідзячымі месцамі з рок-н-рольнай энергетыкай. У першых шэрагах сядзелі тыя, каму далёка "за", у далёкіх кутках памяшкання адбываўся звычайны рок-канцэрт — людзі танчылі наўпрост у пралётах і махалі шалікамі.

Людзі прыйшлі цэлымі сем'ямі, каб паказаць сваім дзецям сапраўдную рок-класіку. Дзеці танчылі і спявалі разам з бацькамі, а кульмінацыяй замілавання стаў эпізод, калі пяцігадовая дзяўчынка выйшла на сцэну і падаравала Вадзіму Самойлаву букет кветак.

© Sputnik / Юлія ХвошчКанцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі

"Я слухаю песні "Агаты Кристи" ужо больш за 20 гадоў, і вельмі ўсцешана, што Вадзім Самойлаў наведаў сёння наш горад. Летась я ездзіла на яго канцэрт у Мінск, але гэта не тое, што ў родных сценах. Мне надоўга запомніцца гэты канцэрт", — распавяла прыхільніца творчасці Вадзіма Самойлава.

Праграма складалася з лепшых песень рэпертуара "Агаты Кристи" самых розных этапаў творчасці гурта — ад першай да апошняй плытак. Канцэрт суправаджаўся тэматычным відэашэрагам на вялізным экране, што шматкратна ўзмацняла драматургічны складнік выступлення.

© Sputnik / Юлія ХвошчКанцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі

У той вечар гледачы адчулі цэлую палітру эмоцый — ад самых пазітыўных да меланхалічных. Здаецца, да гэтага імкнуўся і сам Самойлаў — паказаць, што жыццё складаецца не толькі з рэчаў ружовага колеру і што неба таксама бывае шэрым.  

Выступленне The Matrixx у клубе re:Public - Sputnik Беларусь
Фота
Глеб vs Вадзік: як у Мінску выступілі браты Самойлавы

Цягам усяго выступлення артыст актыўна кантактаваў з публікай, яго словы са сцэны здаваліся непадробнымі і шчырымі.

Так, падчас песні "Эпилог" Вадзім Самойлаў пажадаў усім прысутным цаніць кожнае імгненне свайго жыцця, каб потым не прыйшлося пакутваць за бессэнсоўна пражытыя гады. А песню "Черная луна" ён прысвяціў усім людзям, якія імкнуцца выратаваць свае стасункі з каханымі. "Заўжды трэба ўмець дамаўляцца, хоць часам гэта бывае вельмі складана зрабіць", — адзначыў са сцэны музыка.

© Sputnik / Юлія ХвошчКанцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Канцэрт Вадзіма Самойлава ў Гомелі

Падчас выканання песні "Ковер-вертолет" амаль усе гледачы ў зале — ад малога да сталага — нарэшце, пакінулі свае мягкія крэслы, ускочылі і пусціліся ў пляс. Танчылі нават некаторыя з тых, хто сачыў за парадкам — супрацоўнікі службы аховы.

Канцэрт цягнуўся болей за дзве з паловай гадзіны. Напрыканцы выступлення Вадзім Самойлаў падзякваў "кожнаму сэрцу ў зале" і паціснуў рукі прыхільнікам у першых шэрагах.

Стужка навiн
0