Беларуска Раманоўская ня скокнула ў суперфінал этапу КС па фрыстайле

© Sputnik / Сергей Неверкевич Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская
Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фрыстайлістка няўдала здзейсніла прызямленне, што не дазволіла ёй працягнуць далейшую барацьбу за медалі.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская не патрапіла ў суперфінал этапу Кубка свету, які праходзіць у "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт Sputnik.

За права выступіць у суперфінале этапу КС змагаліся 12 спартсменак. Раманоўская заняла дзесятае (58,59 бала) месца і не трапіла ў лік шасці мацнейшых. У суперфінале выступяць 6 лепшых лыжных акрабатак планеты — лідэр сезона кітаянка Ксю Менгтао, яе суайчынніца Ю Янг, аўстралійкі Саманта Уэлс, Лідзія Ласіла і Даніэль Скот, а таксама прадстаўніца Украіны Вольга Палюк.

У суперфінал не змагла таксама трапіць расіянка Крысціна Спірыдонава. "На самой справе рада, што змагла выступіць у фінале. Але хацелася б лепш выступіць, і былі лепшыя выступы. Але ўсё прыходзіць з вопытам, будзем старацца", — сказала ў інтэрв'ю Sputnik Спірыдонава.

Паводле яе слоў, на вынік паўплывала надвор'е. "Большы ўплыў аказвала надвор'е. Моцны вецер збіваў з настрою", — працягнула яна.

Суразмоўніца Sputnik распавяла, што ёй падабаецца скакаць у "Раўбічах". "Люблю гэтае месца. Рада, што мы сюды прыехалі", — удакладніла яна.

Нагадаем, сярод мужчын беларускія фрыстайлісты таксама не змаглі прабіцца ў лік прэтэндэнтаў на медалі хатняга этапу КС.

Sputnik Беларусь з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам этапу КС па фрыстайле.

Стужка навiн
0