МІНСК, 25 лют — Sputnik. Папулярны гурт BRUTTO выступіць перад плэй-оф Кубка Гагарына "Дынама-Мінск" — "Лакаматыў" (Яраслаўль), паведамілі Sputnik ў прэс-службе сталічнага хакейнага клуба.
У суботу, 25 лютага, на "Мінск-Арэне" адбудзецца трэці матч серыі да чатырох перамог плэй-оф Кубка Гагарына паміж мінскім "Дынама" і яраслаўскім "Лакаматывам".
"У перадматчавым шоу перад стартам плэй-оф "Дынама-Мінск" — "Лакаматыў" прыме ўдзел гурт BRUTTO!" — распавялі ў клубе.
Пачатак матчу ў 17:00. У прамым эфіры паядынак пакажа тэлеканал "Беларусь 5".
Нагадаем, пасля двух матчаў у Яраслаўлі "зубры" саступаюць у серыі з лікам 0:2.