МІНСК, 28 лют — Sputnik. 10 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца Дзень праваслаўнай кнігі-2017. У гэтым годзе гэта ўрачыстасць прымеркавана да 500-годдзя з часу выхаду першай друкаванай кнігі "Псалтыр", паведамілі ў БПЦ.
"Кніга была выдадзена ў Празе ў 1517 г. беларускім і ўсходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам беларускім ізводам царкоўнаславянскай мовы. Затым вялікі асветнік і гуманіст падрыхтаваў і выдаў астатнія кнігі Старога Запавету пад назвай "Біблія Руска", — нагадваюць арганізатары.
У мерапрыемствах Дня праваслаўнай кнігі прыме ўдзел духавенства Беларускага Экзархата на чале з патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, Міністэрства адукацыі РБ, кіраўніка і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, рэктары вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы духоўных школ, іншых навучальных устаноў Беларусі.
Арганізатары адзначаюць, што "галоўная мэта Дня праваслаўнай кнігі — прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення".
Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Калі: 10 сакавіка з 12:00 да 19:00.
Уваход вольны.