"Белпошта" ўпрыгожыла новую ўпакоўку беларускім арнаментам

© Photo : РУП "Белпочта""Белпошта" упрыгожыла новую ўпакоўку беларускім арнаментам
Белпошта упрыгожыла новую ўпакоўку беларускім арнаментам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Белпошта" прадставіла новы дызайн упакоўкі пасылак з элементамі нацыянальнага беларускага арнаменту.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. "Белпошта" прадставіла кліентам новую ўпакоўку для паштовых адпраўленняў з эка-матэрыялу і з нацыянальным арнаментам.

Фотаілюстрацыя Г. Ліхтаровіча з кнігі Повязь часоў - беларускі ручнік - Sputnik Беларусь
Дзень вышыванкі: прыдумляць новыя арнаментальныя элементы не варта

Як паведамляецца на сайце прадмпрыемства, на навінках паштовай тары нанесеныя адны з самых распаўсюджаных элементаў беларускага арнаменту — "зорка" або "сонца" і "вясновая зямля", якія сімвалізуюць світанак і маладосць. Таксама ў элементах дэкору пасылачных упаковак прысутнічае сегмент арнаменту нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У яго аснове ляжыць узор "узыходзячае сонца", які сімвалізуе дабрабыт і багацце, а цэнтральны ромб, намаляваны на арнаменце, пазначае пажаданне спрыяльнага развіцця падзей, яго называюць "ключом да шчасця".

Таксама на ўпакоўку нанесены лагатып "Белпошты", яе дызайн створаны спецыялістамі прадпрыемства.

Навінкі паштовай тары прадстаўленыя ў 5-ці самых запатрабаваных кліентамі "Белпошта" памерах: ад маленькага (165х115х50) да вялікага (600х320х230). Скрынкі выкананы з трывалага кардона, які дазволіць максімальна выключыць іх пашкоджанне пры транспартаванні.

Стужка навiн
0