Прэзідэнт даручыў адлюстраваць станаўленне Беларусі ў падручніках

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія школьніцы
Беларускія школьніцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лукашэнка зацікавіўся цыклам навуковых прац пра вытокі беларускай дзяржаўнасці.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў адлюстраваць у новых школьных падручніках станаўленне беларускай дзяржаўнасці, пра гэта ён заявіў напярэдадні ў ходзе наведвання РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак.

Дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі - Sputnik Беларусь
Дэкан гістфака БДУ пра беларускую інтэлігенцыю і асветніцкі рух

Кіраўнік дзяржавы вывучыў прапанаваныя на дзяржпрэміі навуковыя распрацоўкі. Сярод іх яго зацікавіў цыкл навуковых прац "Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX — XVIII стагоддзях", у якіх па-новаму раскрываецца працэс фарміравання тэрыторый усходнеславянскіх раннедзяржаўных утварэнняў і іх цэнтраў.

Як адзначыў Лукашэнка, зараз працягваецца праца над новымі падручнікамі для школ, а пытанні станаўлення беларускай дзяржавы ў іх абавязкова трэба адлюстраваць.

"Трэба прапісаць і ўкараніць у розумы нашых людзей праўду. Тут калі і ёсць нейкі нацыяналізм, то гэта нацыяналізм разумны", — сказаў прэзідэнт.

Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

Па словах кіраўніка дзяржавы, ужо на світанку дзяржаўнасці беларусы змаглі адстойваць свой "кавалак зямлі", а веданне аб гэтым застаецца вельмі актуальным і важным і сёння. Пагадзіўся Лукашэнка і з меркаваннем гісторыкаў, што беларусы не павінны быць "бязроднымі".

"Калі мы навучым вучыць дзяцей зыходзячы з тых падыходаў — тады выгадуем ганарлівую на самай справе нацыю", — дадаў прэзідэнт.

Лукашэнка неаднаразова выступаў з крытыкай беларускіх школьных падручнікаў: называў іх перагружанымі і несучаснымі. Міністэрства адукацыі рэспублікі працягвае другі год цалкам абнаўляць дапаможнікі для школьнікаў — мяркуецца, што яны будуць канчаткова перапрацаваныя да 2020 года.

Стужка навiн
0