NASA Space Apps Challenge упершыню правядзе хакатон у Гродне

© Flickr / Paul HudsonЛагатып NASA
Лагатып NASA - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцы NASA Space Apps Challenge мінулага года атрымалі магчымасць назіраць за запускам амерыканскай міжпланетнай станцыі OSIRIS-Rex.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Упершыню ў Гродне пройдзе двухдзённы Міжнародны хакатон NASA Space Apps Challenge, у якім прымуць удзел праграмісты і UI-дызайнеры, фізікі і матэматыкі, геймдызайнеры і аналітыкі, астраномы, інжынеры робататэхнікі і проста неабыякавыя да космасу людзі для пошуку інавацыйных рашэнняў глабальных задач з выкарыстаннем адкрытага API, распрацаванага ў NASA.

Яна Кароль - Sputnik Беларусь
Уладкавацца на працу ў NASA і бясплатна схадзіць на "Зорныя войны"

Паводле словаў арганізатараў, мэта мерапрыемства — пераадолець прорву паміж інавацыйнымі распрацоўкамі і іх практычным прымяненнем.

Прыняць удзел у хакатоне змогуць усе жадаючыя. Галоўнае — мець жаданне змяніць свет да лепшага, крэатыўна мысліць, быць мэтанакіраваным і мець жаданне правесці выходныя ў працы над рашэннем глабальных задач. Спецыяльных патрабаванняў да ўдзельнікаў няма, узроставыя абмежаванні адсутнічаюць, удзел бясплатны.

Усе жадаючыя далучыцца да праекту павінны зарэгістраваць сябе і свае каманды. Рэгістрацыя праходзіць лакальна і на афіцыйным сайце NASA International Space Apps Challenge.

Падчас падзеі ўдзельнікі аб'ядноўваюцца ў каманды, мінімальная колькасць удзельнікаў у камандзе — 1, аптымальнае — 4-6. Каманды працуюць над праектамі, якія яны выбралі самі, але ў рамках тэматык і канкрэтных заданняў, якія NASA апублікуе ў канцы сакавіка.

Ацэнку вынікаў правядзе мясцовае журы. Будуць вызначаны два лепшых праекты па ўсіх катэгорыях. Пасля завяршэння хакатона глабальнае журы пры ўдзеле экспертаў NASA на працягу трох тыдняў вызначыць лепшыя праекты па спецыяльных катэгорыям

Атрымаць дадатковую інфармацыю аб праекце можна на старонцы ў Facebook.

Стужка навiн
0