НЦСМ запрашае на спектакль па аповесці Васіля Быкава

© PixabayТэатральная сцэна
Тэатральная сцэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля паказу спектакля запланавана абмеркаванне пастаноўкі з акторамі і рэжысёрам.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў запрашае 29 сакавіка на спектакль "Пайсці і не вярнуцца" паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава ў выкананні тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі.

Нацыянальны мастацкі музей - Sputnik Беларусь
Мастацкі музей запрашае на спектакль па рамане Набокава

Аповесць Быкава ўздымае экзістэнцыяльныя праблемы чалавека на вайне. Мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя пытанні, якія энайшлі ўвасабленне ў дадзеным творы.

Акторы паспрабуюць паказаць, што героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці і вымушаны рабіць складаны выбар.

Пасля паказу запланавана абмеркаванне пастаноўкі з акторамі Дашай Парменековай і Міколай Вараб'ём, а таксама рэжысерам-педагогам Андрэем Саўчанкам.

Дзе: НЦСМ 29 сакавіка ў 19:00.

Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін.

Кошт: ад 7 рублёў.

Стужка навiн
0