Радыё

Пасол Польшчы ў Беларусі аб юбілеі дыпламатычных адносін

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяПасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік
Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння, 2 сакавіка, спаўняецца роўна 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь.
Посол Польши в Беларуси о юбилее дипломатических отношений

Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі было падпісана чвэрць стагоддзя таму — 2 сакавіка 1992 года. Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў павіншаваў з гэтай падзеяй надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка.

"Гэта выдатны юбілей, але наша супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне працягваецца ўжо некалькі стагоддзяў, але толькі на працягу 25-ці гадоў упершыню ў гісторыі гэтыя ўзаемаадносіны развіваюцца паміж незалежнымі дзяржавамі", — адзначыў дыпламат.

Польскі сцяг на будынку Амбасады Польшчы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Беларусь і Польшча ўсталявалі дыпламатычныя адносіны 25 год таму

Па словах Конрада Паўліка, за 25-гадовы перыяд была ўсталяваная сур'ёзная прававая база паміж дзвюма краінамі, у абедзвюх дзяржавах працавалі ўжо некалькі паслоў, кожны з іх унёс сваю лепту ў выбудоўванне супрацоўніцтва.

"Добра, што мы адзначаем 25-гадовы юбілей у перыяд нармалізацыі адносінаў з Польшчай і заходнімі краінамі. Перакананы, што развіццё супрацоўніцтва паслужыць не толькі нам, але і ўсяму рэгіёну, тым больш што Беларусь адыгрывае важную ролю ў рэгіёне як донар бяспекі", — сказаў пасол.

Дыпламат адзначыў, што 2016 год стаў рэкордным з пункту гледжання ўзаемных візітаў і кантактаў. Працэс актывізацыі супрацоўніцтва пачаўся ў мінулым годзе з візіту ў Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага, пасля чаго адбыліся не толькі ўзаемныя ўрадавыя візіты, але і сустрэчы па парламенцкай лініі.

Пасол Польшы ў Беларусі Конрад Паўлік - Sputnik Беларусь
Конрад Паўлік: я стараюся вучыць беларускую мову

"Я рады таму, што прагучала з абодвух бакоў. Сёння мы гатовыя гаварыць на ўсе тэмы. Складаныя праблемы вырашаюцца ў цішыні дыпламатычных кабінетаў, але самае галоўнае — гэта дэкларацыя гатоўнасці пра іх казаць", — удакладніў дыпламат.

Пасол адзначыў многія сферы супрацоўніцтва, у якіх краіны не толькі могуць, але і павінны працаваць. І гэта не толькі эканамічны складнік, але і ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры, агульнай спадчыны.

Акрамя таго, па словах дыпламата, цяпер вядзецца праца над паляпшэннем прававой базы, якая тычыцца перасячэння беларуска-польскай мяжы, працягваецца мадэрнізацыя прыгранічнай інфраструктуры, у першую чаргу, чыгуначных мастоў.

Дыпламат вітаў увядзенне Беларуссю бязвізавага ўезду для замежных грамадзян тэрмінам на 5 дзён праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і выказаў надзею, што гэты працэс будзе працягнуты. На думку Конрада Паўліка, было б цікава, калі б такі ж рэжым быў бы ўведзены ў Брэсце для польскіх і еўрапейскіх грамадзян.

Гутарку з надзвычайным і паўнамоцным паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам пра юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Польшчы слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0